Список из самых популярных хештегов по теме #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Публикации: 10403
Публикации в День: 0.33
Для удаления хештега - кликнуть 2 раза.
#беларускаямова #belarus #беларусь #роднаямова #гомель #belarusgram #minsk #photo #лето #belarusblog #belarusinsta #belinsta #instagram #majakrainabelarus #summer #беларуск #беларуская_мова #лета #летнеефото #лето2019 #мазыр #минск #мозырь #родная_мова #children #huawei #huaweiinstaawards #kids #belarusianlanguage
Скопировать


Хештеги которые включают в себя хештег #БЕЛАРУСКАЯМОВА
#беларускаякосметика #беларускаякухня #беларускаяодежда #беларускаямебель #беларускаякасметыка #беларускаявышыванка #беларускаяежа #беларускаячыгунка #беларускаяхата #беларускаямова #беларускаялітаратура #беларускаямузыка #беларускаядеревня #беларуская #беларускаяприрода #беларускаялитература #беларускаяпаэзiя #беларускаяінтэлектуальнаягульня #беларуская_мова #беларускаявёска #беларускаяпрыгажуня #беларускаялiтаратура #беларускаявосень #беларускаястужка
Скопировать

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Усё! Я вырашыла, чым буду займацца на пенсіі Думала я думала, які ж сабе занятак знайсці на законным адпачынку і вырашыла, што буду пісаць казкі. І не проста казкі, а такія... ведаеце, самыя чароўна-дзівосныя фантастычна-незвычайныя выключна ні з чым не параўнальныя казкі. ⠀ Буду сядзець, успамінаць усе свае прыгоды і падарожжы, выдумваць сюжэт і запісваць, перакрэсліваць напісанае і пісаць нанова. Пажадана, канечне, каб усе гэтыя дзеянні адбываліся недзе за межамі гораду, ва ўтульным дамку на возеры. А галоўнымі крытыкамі ва ўсёй гэтай пісаніне будуць выступаць мае ўнукі. Толькі з імі буду раіцца) ⠀ Я нават уявіла, як будзе выглядаць кніга: цвёрды пераплёт, а на вокладцы паветраны шар і залатымі літарамі напісана назва. Дарэчы, назву ўжо прыдумала) засталося недзе знайсці дом на возеры пад Менскам і дачакацца да пенсійнага ўзросту, які пастаянна падвышаецца Часу ў мяне засталося шмат, думаю ўкладуся ў дэдлайн) ⠀ А пасля мае казкі стануць вельмі папулярнымі, іх перакладуць на ўсе мовы сусвету. У Менску нават з’явіцца інтэрактыўны музей па маіх казках. Як Юнібакен у Стакгольме, пра які я распавядала ў мінулым посце, толькі яшчэ лепей. Фух, ну ўсё. Ужо і старасць не страшная) ⠀ Пытанне да вас: Вы ўжо прыдумалі, чым будзеце на пенсіі займацца?)

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Музей карабля Васа Частка Другая. Як вы памятаеце з папярэдняга посту, Васа не прайшоў выпрабаванні і затануў праз 20 хв пасля таго, як адчаліў ад берага. ⠀ 30 чалавек - такі кошт прыйшлося аддаць за тое, што інжынер пабаяўся сказаць каралю пра сапраўдныя вынікі тых непаспяховых выпрабаванняў. Са 150 чалавек уцалела 120, усе хто знаходзіўся на ніжнім ярусе загінулі. ⠀ Плюс да ўсяго ж у тыя часы не былі вядомыя разлікі ўстойлівасці і інжынеры не мелі досведу, калі ўводзілі нейкае ноўшэства (у гэтым выпадку - дзве гарматныя палубы замест адной). Цэнтр цяжару карабля апынуўся вышэй крытычнай кропкі і Васа не змог выпрастацца пасля таго, калі падуў моцны вецер. ⠀ Падчас караблекрушэння кароль знаходзіўся ў Прусіі, таму ён даслаў свайго даверанага, які і правёў раследаванне здарэння. На допыце ўсім уцалелым членам экіпажу задалі 3 пытанні: Ці быў хто п’яны? Ці правільны быў укладзены баласт? Ці былі добра замацаваны гарматы? ⠀ Кожны з іх пакляўся, што сваю працу зрабіў правільна, і ўвесь экіпаж быў цвярозы. ⠀ Пасля пачаўся допыт тых, хто будаваў карабель. Аказваецца, галоўны інжынер памёр за год да гэтых падзеяў, а яго пераемнік паказаў дакуманты, па якім будаваўся Васа. На ўсіх паперах стаяў падпіс самаго караля - ён усё зацвердзіў. Выходзіць, вінаватым застаўся сам манарх. Канешне, ніхто не адважыўся абвінаваціць караля ў марнатранстве дзяржаўных сродкаў і ў 30 страчаных жыццяў. Таму справу замялі, і ніхто не быў пакараны. ⠀ Праз 333 гады карабель Васа паднялі з марскога дна, і змясцілі ў спецыяльна пабудаваны музей. На цяперашні час гэта самы добразахаваўшыйся карабель 1600 гадоў - на 98% Васа складаецца з арыгінальных дэталяў. ⠀ Выходзіць, у свой час на карабель патрацілі шмат, але ён сябе не акупіў. Затое зараз гэта самы галоўны музей Стакгольму. У свеце больш няма чагосці падобнага. ⠀ ❓А зараз пытанне: Якое месца ў нас можа быць такім галоўным магнітам для наведвальнікаў?

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Беларуская версія саміту G20. via Александр Ильинчик . . . . . . . #belsat #белсат #лука #лукашенко #лукашенка #беларусь #беларусьфото #палітыка #менск #belarus #instabelarus #lukoshenko #агл #жэстачайшэ25 #гомель #брест #гродно #могилев #витебск #барановичи #речица #лида #беларускаямова

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Музей Астрыд Ліндгрэн у Стакгольме - гэта не проста музей. На ўваходзе напісана, што гэта забаўляльны комплекс для малых дзяцей. Але гэта хлусня - дарослым таксама можна. Я правярала Забягу наперад і скажу - гэта лепшае, што здарылася са мной у Стакгольме. ⠀ І ўсё ж такі музей Астрыд Ліндгрэн - не афіцыйная назва. Па правільнаму ён завецца Юнібакен, што ў перакладзе азначае “дзяцінства”. Тым больш, што музей складаецца не толькі з персанажаў пісьменніцы. Ёсць там яшчэ, напрыклад, мумі-тролі Туве Янсана. Дарэчы, на ўключэнні іншых казачных істотаў настаяла сама Астрыд, калі прымала ўдзел у стварэнні музею. ⠀ Галоўная цікавостка - цягнічок, які адвязе вас у сапраўдную казку. Усе асноўныя творы Астрыд Ліндгрэн вы пабачыце ў дзеянні перад сваімі вачамі. Гэта як лялечны тэатр, толькі круцей у мільён разоў. Ну вось дзе яшчэ ў вас будзе магчымасць палётаць над начным Стакгольмам так, як гэта рабіў Карлсан? На гэтым моманце нават мурашы пачалі бегаць па маёй скуры) ⠀ Паездка на цягніку працягваецца прыкладна 10 хв. Тэкст казкі, які гучыць падчас усяго падарожжа, можна абраць і на ресейскай мове. А калі так склалася, што вы ведаеце шведскую - на запісу сама Астрыд Ліндгрэн прачытае для вас твор “Казачнае падарожжа” - апошняе, што напісала пісьменніца ў сваім жыцці. ⠀ Пасля цягнічка можна пасланяцца па вялізнай вілле Пэппі Доўгая Панчоха. Дом у два паверхі з дзіцячымі дзівосамі, а на двары лашадка. Усё як і павінна быць, усё як я і ўяўляла сабе ў дзяцінстве, калі чытала гэты твор. ⠀ Дарэчы, у госці да Пэппі можна заходзіць/залазіць і дарослым) Я нават з горкі скацілася, хоць вялізная колькасць малых не верыла ў сур’ёзнасць маіх намераў. Яны залазілі на горку перад маім носам, хоць чарга была мая. Так я прастаяла хвілін 10, пасля вырашыла, што хутчэй за ўсё ў дзіцячым свеце яшчэ не вынайшлі чэргі, распіхала ўсіх і з’ехала за два імгненні) ⠀ Адным словам, калі будзеце наведваць Стакгольм, нават не думайце! Сядайце на цягнік у казку і юхуууууу ⠀ Юнібакен, дзякуй за тое, што нагадаў: дарослыя - заўсёды трошачкі дзеці. І дзякуй за тое, што дазволіў мне зноў адчуць сябе дзіцёнкам, няхай і на нейкія дзве гадзіны ⠀ Якая казка ў вас была самая любімая ў дзяцінстве?)


Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Чым заняца ў сядзібе “Цудоўныя пагоркі”: ⠀ Гэта зручнае месца для начлегу з маршрутам па Смаргоншчыне, які я выкладала пару пастоў таму. З тым маршрутам вы дакладна не засумуеце, таму хто прапусціў пост - абавязкова прачытайце зараз. ⠀ Смачная, разнастайная і здаровая ежа. Вегетарыянская, бо тут не ядуць мяса. Не пужайцеся гэтага) Вы будзеце здзіўлены, якім сытным бывае вегетарыянства. ⠀ З вялікай колькасці майстэр-класаў, для сябе я б абрала лепку з гліны. Вы нават не ўяўляеце, якія прыгожыя талеркі і кубачкі могуць атрымацца. А калі на майстар-клас няма часу або жадання, можна набыць ужо гатовыя гліняныя вырабы. ⠀ І трошкі пра сам дом: ✔️Дарогі да сядзібы добрыя. Нават у дождж не атрымаецца загразнуць. ✔️Утульна. Пад столлю сушацца зёлкі, вечарам у пакоі гараць ліхтарыкі. ✔️Ацяпленне - пячное. За наяўнасцю дроваў заўсёды сочыць сам гаспадар. Да майго прыезду дом быў добра пратоплены. ✔️Па маіх падліках, дом можа змясціць да 6 чалавек. Бонусам вы атрымаеце кошку Васілісу, якая, як сапраўдны жаночы прадстаўнік сямейства кашачых, любіць гуляць сама па сабе і перасоўваецца паміж дамкамі ў паселішчы. Мне пашанцавала, і цэлы вечар Васіліса правяла побач:) ✔️Кошты, гэта таксама вялікі плюс: 15 рублёў за чалавека, плюс 5 р за адзін прыём ежы на 1 чалавека. ⠀ Ну і мінусы: ✖️Туалет на вуліцы. Душа няма, але памыцца можна ў лазні. ✖️Паселішчу не хапае роднай мовы:) Але гэта справа паправімая) ⠀ Жадаю гаспадарам ўдачы, і хай вашыя мары збудуцца!) ⠀ P.S. У сторыс дадала болей відэа і фотаздымкаў з сядзібы.

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Нарвежскія прыгоды маіх ботаў♥️

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Тут вы можаце падумаць, што я падкідваю сняжок, каб у мяне з’явілася нетыповая фотка. Але вы цалкам нічога не зразумелі. Я прымусіла гэты сняжок узніцца ўверх, выкарыстаўшы для гэтага сілу думкі. І так, на мне акуляры з фільму “Матрыца”.

Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Замак Данвеган - пяты замак, які я наведала ў Шатландыі. І ён самы ўтульны з усіх пяці. Хоць дадзенае фота гэтага і не адлюстроўвае: шэры будынак, некалькі тыповых вежаў...карацей, нічога асаблівага. Так я думала, пакуль не патрапіла ў яго пакоі, а пасля ў яго сады, а пасля на ўзбярэжжа каля яго сцен. А пасля гэты замак патрапіў у маё сэрца. Як кажуць, назаўсёды:)


Хештеги на тему #БЕЛАРУСКАЯМОВА

Крэпасць вікінгаў Акерсхус. Хочу распавесці вам некалькі фактаў пра самы знакаміты замак Нарвегіі. Спадзяюся, вам будзе цікава даведацца што: ⠀ Замак Акерсхус - самая старая пабудова Восла, 1308 год. Галоўная задача крэпасці - абараняць сталіцу Нарвегіі. ⠀ Знаходзіцца ў маляўнічым месцы - на мысе, які падзяляе Восла-ф’ёрд на дзве бухты. ⠀ ‍♂️У 1527 замак згарэў дашчэнту і быў перабудаваны з каменю, які ўзялі на тэрыторыі абацтва з суседняй выспы. Гэта быў першы выпадак у гісторыі нарвежскай архітэктуры, калі замак быў пабудаваны цалкам з цэглы і камяню. ⠀ ⚔️За свой жыццёвы шлях замку давялося выконваць функцыю: крэпасці, каралеўскай турмы, тэрыторыі для дзяржаўных прыёмаў, музею, гестапа і зноў музею. ⠀ За ўвесь час існавання замак ні разу не быў захоплены. Толькі ў 1940 крэпасць здалася немцам без бою, таму што нарвежскае кіраўніцтва збегла з Восла ў выніку нападзення Германіі на Данію ды Нарвегію. ⠀ Нарвегія была пад акупацыяй Германіі 5 год. Увесь гэты час у крэпасці знаходзіўся гестапа, там жа немцы выконвалі смяротныя пакаранні. Свабоду Нарвегія атрымала 11 мая 1945г. Але на тэрыторыі замку так і працягвалі растрэльваць нарвежцаў, толькі ў гэты раз ужо за супрацоўніцтва з фашыстамі. ⠀ ‍♀️Зараз крэпасць - гэта музей. На тэрыторыю ўваход вольны. Там вы пабачыце старажытныя гарматы, вартаўнікоў, апранутых у старую нарвежскую форму, а калі пашанцуе, то і відовішчную змену варты. Ну і, канешне, цудоўны від на Васла-ф’ёрд. ⠀ У будынак замку ўваход платны - 70 NOK (прыкладна 17 р або 8,5$) Можна пабачыць банкетныя залі, турэмныя камеры, пахавальню каралеўскай сям’і, капліцу, каралеўскія апартаменты. Я вельмі люблю паблукаць па такіх месцах, таму я, канечне, пайшла (гартайце галерэю, там шмат фотак). ⠀ ‍✈️Акрамя музею, на тэрыторыі крэпасці размешчаны штаб узброеных сілаў і міністэрства абароны Нарвегіі. А я пабачыла амерыканскіх маракоў, якія таксама хадзілі з экскурсіяй па замку. Дарэчы, іх судна было прышвартавана ў бухце, адразу каля ўваходу ў музей. Вельмі зручна, я лічу:) ⠀ Пра самы знакаміты нарвежскі замак я вам распавяла. Зараз вы адкажыце на пытанне: Які ў вас самы любімы замак-крэпасць на Беларусі?)



Собрать статистику #БЕЛАРУСКАЯМОВА выполните поиск с получением статистики (Перейти к подбору).